Пабачыла свет выданне "Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 5"

01.02.2023

Выданне падрыхтавана супрацоўнікамі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Яно прысвечана даследчыцы творчасці знакамітага паэта Зосьцы Верас, змяшчае яе ліставанні да супрацоўнікаў музея, вядомых дзеячаў культуры Беларусі. Адзначыла галоўны захаванік фондаў музея Алена Кніга.

Вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец расказала пра найбольш знакавыя матэрыялы зборніка.

Фота - radio1.by