Пад знакам 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў

23.03.2023

Сёлетні сезон аднаго з вядучых творчых аб'яднанняў нашай краіны - Беларускага саюза мастакоў - юбілейны. Яму споўнілася 85 гадоў. Галоўная задача саюза – стварэнне і захаванне нацыянальных мастацкіх каштоўнасцей, садзейнічанне развіццю выяўленчага мастацтва, а таксама папулярызацыя беларускай культуры ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Сёлета ўсе мерапрыемствы саюза праходзяць пад знакам юбілейнай даты. Шмат праектаў рыхтуе і секцыя скульптуры. Пра юбілейныя падзеі, яе творчыя поспехі расказаў загадчык секцыі скульптуры саюза, вядомы беларускі скульптар Іван Арцімовіч.

Фота - artcenter.by