"Партрэты. Ісаак Дунаеўскі" ў Вялікім

02.05.2023

Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца канцэрт з цыкла "Партрэты", які рыхтуе яго салістка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сало. Праект будзе прысвечаны творчасці выдатнага рускага кампазітара Ісака Дунаеўскага. "У тэатры павінна гучаць асаблівая музыка - прыемная, прыгожая, вартая нашай сцэны і гледача. Усё гэта ёсць у Ісака Дунаеўскага», - адзначыла Алена Сало.

Фота - bolshoibelarus.by