Павераны ў справах ЗША ў Беларусі: Найбольшы выклік - заахвоціць моладзь і дарослых чытаць не для забавы, а для ведаў

09.02.2017

Да 12 лютага ў Мінску ладзіцца Міжнародная кніжная выстава, якая аб'яднала прадстаўнікоў 31 краіны. Вялікі стэнд прадставіла і Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі. Як адзначыў павераны ў справах ЗША у Беларусі Роберт Райлі, на стэндзе амбасады можна пазнаёміцца з прыкладамі найлепшых твораў амерыканскіх пісменнікаў, якія атрымалі вышэйшыя літаратурныя ўзнагароды.

На фота - Роберт Райлі, павераны ў справах ЗША ў Беларусі. Фота са старонкі Пасольства ЗША ў facebook.