Пермскі тэатр "У Моста" ў Мінску

29.11.2022

2 і 3 снежня на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудуцца гастролі самага містычнага аўтарскага тэатра Расіі – Пермскага тэатра "У Моста". Тэатр пакажа беларускаму гледачу два спектаклі "Калека з Інішмана" паводле твору Марціна МакДонаха і Гогалеўскую "Жаніцьбу. Фантасмагорыю". Пра адметнасці гастролей расказаў галоўны рэжысёр - дырэктар Пермскага тэатра "У Моста", заслужаны артыст Расіі, уладальнік Расійскай Нацыянальнай прэміі "Урада Расіі", а таксама прэміі "Залатая маска" Сяргей Фядотаў.