Персанальная выстава Мікалая Аўчыннікава "Прыцяжэнне" ў мастацкім музеі

07.02.2023

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася персанальная выстава Мікалая Аўчыннікава "Прыцяжэнне", прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі прадстаўлена каля 40 твораў з майстэрні аўтара. Мікалай Аўчыннікаў – адзін з самых вядомых сучасных беларускіх мастакоў, яго імя добра ведаюць аматары выяўленчага мастацтва як у Беларусі, так і за яе межамі. Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў маладзечанскай творчай супольнасці, якая займае бачнае месца ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва XX–XXI стагоддзяў. Вось што расказаў аб экспазіцыі куратар праекта, навуковы супрацоўнік музея Франц Корзун.

Фота - artmuseum.by