Першы беларуска-расійскі музейны форум праходзіць у Мінску

12.05.2023

Форум, у якім бяруць удзел лідэры музейнай супольнасці Расіі і Беларусі, прысвечаны супрацоўніцтву музеяў і ўяўляе сабой цэлы комплекс мерапрыемстваў двухбаковага музейнага дыялога. У склад расійскай дэлегацыі ўваходзяць больш за 70 прадстаўнікоў з 18 расійскіх рэгіёнаў. Ад Беларусі - прадстаўнікі музейнай супольнасці Мінска і з усіх рэгіёнаў краіны. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Міністр культуры нашай краіны Анатоль Маркевіч. Ён падкрэсліў вялікую значнасць мерапрыемства, а таксама расказаў аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў сферы культуры.