Першы конкурс тэатральнага мастацтва "У святле сафітаў Бабруйск!" адбудзецца з 11 да 13 красавіка

10.04.2017

Першы конкурс тэатральнага мастацтва "У святле сафітаў Бабруйск!" пройдзе ў горадзе на Бярэзіне. У ім прымуць удзел калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада і самадзейныя выканаўцы. 11 і 12 красавіка адбудзецца конкурсны прагляд, а 13 красавіка на сцэне Палаца мастацтваў горада ўзнагародзяць пераможцаў. У аўторак у Бабруйску - канцэрт узорных аркестраў ад дзіцячых музычных школ “Аркестр шоу”. Расказвае намеснік начальніка упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі бабруйскага гарвыканкама Ірына Роскач.

Фота: bobrvar.by