Пінск стане цэнтрам святкавання на Брэстчыне Дня народнага адзінства і сустрэне сваё 925-годдзе

16.09.2022

Адзін з самых старажытных гарадоў Брэстчыны - Пінск сёлета адзначае 925 гадоў з дня заснавання. Урачыстыя мерапрыемствы пачынаюцца сёння і працягнуцца тры дні. Сёлета яны аб'яднаюць дзве важныя падзеі. "Абласное святкаванне Дня народнага адзінства пройдзе менавіта ў Пінску", - расказаў намеснік старшыні Пінскага гарвыканкама Генадзь Палікоўскі.

Пінчукоў і гасцей горада чакае насычаная культурная праграма - распавёў начальнік аддзела культуры пінскага гарвыканкама Сяргей Матузка. На магістральных вуліцах і ў мікрараёнах будуць працаваць забаўляльныя пляцоўкі. Святочны настрой створаць творчыя калектывы.

Фота - p-v.by