"Польская Сафо" стала бліжэй да беларусаў

09.11.2016

10 лістапада госць праграмы "ПраЧытанне" - паэт і перакладчык Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Ён распавядзе пра беларускі пераклад вершаў Галіны Пасвятоўскай з кнігі "Ідалапаклонніца", над якім працаваў. Гэта кніга  - споведзь польскай паэткі. Вершы пра смерць, каханне і жыццё слухаем у межах "Месяца польскай літаратуры".

Эфір - 12:15

На фота - Алесь Емяльянаў-Шыловіч, litradio.by