Праект "Жывая памяць удзячных пакаленняў"

15.02.2023

У Брэсце праходзіць акцыя па зборы манет для ўстаноўкі памятнага знака. Пагадненне аб рэалізацыі праекта "Жывая памяць удзячных пакаленняў" падпісалі старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук і кіраўнік дабрачыннага фонду Аляксей Талай. Праект закліканы аб'яднаць ветэранаў, сучаснікаў і будучыя пакаленні. Падобны памятны знак быў устаноўлены ў Мінску, яшчэ два з'явяцца ў Брэсце і Маскве. Помнік стане не толькі данінай павагі гераічным продкам, але і сімвалам яднання і барацьбы за сваю айчыну, - адзначыў Аляксей Талай.

Фота - sb.by