Праекты выдавецтва "Мастацкая літаратура" да Года міру і стваральніцтва

09.01.2023

Выдавецтва "Мастацкая літаратура" ў гэтым годзе працягвае кніжныя серыі "Сто вершаў", "Жыццё знакамітых людзей Беларусі", "Зямля мая", "Нашы героі", "Беларуская аўтарская казка", "Казкі ХХІ стагоддзя". "Серыі абнаўляюцца новымі кнігамі беларускіх аўтараў", - адзначыў намеснік дырэктара Віктар Шніп.

Выдавецтва "Мастацкая літаратура" да Года міру і стваральніцтва будзе вялікую ўвагу надаваць літаратуры, якая скіравана на ўшанаванне памяці нашых продкаў, якія шмат зрабілі для міру на нашай зямлі. Расказаў дырэктар Алесь Бадак.

Фота - mastlit.by