Праграма Міністэрства адукацыі ў рамках Дня беларускага пісьменства

02.09.2022

Штогод у першую нядзелю верасня ў краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Свята дэманструе адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цесныя сувязі са славянскімі вытокамі. Менавіта ў кнігах, у словах паэтаў адлюстроўваецца гісторыя народа. Сёлета Дзень беларускага пісьменства пройдзе 3-4 верасня ў Добрушы. У рамках свята запланавана шмат мерапрыемстваў. Вялікую праграму рыхтуе Міністэрства адукацыі нашай краіны, расказала кансультант Ларыса Емельянчык.

Фота - bobr.by