Праграма "Спакон вякоў" у Белдзяржфілармоніі

27.10.2022

Заслужаны калектыў Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь за больш чым векавы перыяд свайго існавання стаў неад'емнай часткай нацыянальнай культуры нашай краіны, адной з яе творчых візітовак. Ім назапашаны вялікі творчы багаж розных па стылі і жанры харэаграфічных пастановак. Сёння ўвечары ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі знакаміты калектыў прэзентуе гледачам сваю новую праграму "Спакон вякоў". Пра яе адметнасці расказаў дырэктар - мастацкі кіраўнік калектыву, народны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Дудкевіч.

Фота - philharmonic.by