Прэм'ера музычнай казкі "Аліса ў краіне цудаў"

29.03.2023

 

1 красавіка ў Тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм адбудзецца прэм'ера музычнага спектакля "Аліса ў краіне цудаў" па матывах казкі Льюіса Кэрала. Гэта гісторыя пра смелую дзяўчынку Алісу, якая трапляе ў казачны свет, дзе на кожным кроку яе чакаюць неверагодныя цуды, сапраўднае чараўніцтва. Пастаноўку ажыццяўляе рэжысёр, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Алег Кірэеў.

У вандроўцы па краіне цудаў Алісу чакаюць загадкавыя прыгоды і дзіўныя сустрэчы з чароўным Чашырскім Катом, Шалёным Капялюшнікам, Красавіцкім зайцам, Каралевай і Каралём... Усе казачныя персанажы танцуюць і спяваюць. "Аліса ў краіне цудаў" -  гэта добрая і прыгожая казка, якая вучыць таму, што ў свеце няма нічога немагчымага і што вельмі важна верыць у сябе, свае сілы, і ў тое, што цуды абавязкова здарацца. Расказвае мастак-пастаноўшчык спектакля Лідзія Малашанка.

Фота - teatrkinoaktera.by