Прэмʼера спектакля "Карчмарка" ў маладзёжным тэатры

27.12.2022

30 снежня ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры адбудзецца прэмʼера спектакля "Карчмарка" паводле знакамітага твору Карла Гальдоні. Гэта своеасаблівы гімн жанчыне, якая змагаецца за гармонію, павагу і прыгажосць у ва ўзаемаадносінах з мужчынай. Змагаецца і перамагае. Над спектаклем працуе рэжысёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Навуменка.