Прэмʼера спектакля "Махляры" на сцэне РТБД

16.12.2022

Заўтра ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца прэмʼера спектакля "Махляры" паводле твору Мікалая Гогаля. Што можа быць больш азартным, чым сумеснае махлярства? Будзе яно тэатральным альбо картачным – азарт ёсць азарт! У містычнай трагікамедыі "Махляры" рэжысёра Сяргея Фядотава ідэя бязлітаснага падману становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай. Глядач зможа пагрузіцца не проста ў свет містыкі, ён адчуе на сцэне прысутнасць тагасветных сіл, у руках якіх апынуцца ўсе ўдзельнікі загадкавага працэсу. Расказвае аб прэмʼеры заслужаны артыст Расіі, уладальнік Расійскай Нацыянальнай прэміі "Урада Расіі", а таксама "Залатая маска" Сяргей Фядотаў.

Фота - rtbd.by