Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь дорыць прыхільнікам музыкі канцэрт "Вясновая рапсодыя"

22.02.2023

У першы дзень вясны ў Палацы Рэспублікі Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь падорыць усім прыхільнікам музыкі сапраўдны падарунак - канцэрт "Вясновая рапсодыя", у які ўвойдуць творы з музычнай спадчыны знакамітых кампазітараў: Бернстайна, Гершвіна, Пракоф'ева і іншых аўтараў. "У праграме гледачы змогуць адчуць магію і зачараванне вясны: часу абуджэння прыроды, прыгажосці і росквіту", - упэўнены мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Віталь Кульбакоў.