"ПромаКот – каты ў рэкламе XIX-XX стст.": незвычайная арт-прастора адкрылася ў Мінску

11.08.2022

У новым культурна-забаўляльным цэнтры "Коцікі таксама людзі" сацыяльна-дабрачыннай установы "Стары кот" адкрылася выстава "ПромаКот – каты ў рэкламе XIX-XX стст." Цэнтр стане месцам, у якім будуць праводзіцца заняткі для ўладальнікаў катоў, сустрэчы са спецыялістамі, там можна будзе атрымаць кваліфікаваныя парады па доглядзе за гадаванцамі. Акрамя таго, цэнтр арганізуе творчыя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых: разнастайныя майстар-класы, воркшопы, выставы. І ўсё гэта, вядома, - у рамках кацінай тэматыкі. Падрабязнасці ў рэпартажы Іны Сабалеўскай.

Фота - minsknews.by