"ПрымаДона. Лідзія Галушкіна"

14.06.2023

Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца праект з цыкла "ПрымаДона", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння легендарнай опернай спявачкі, народнай артысткі Беларусі Лідзіі Галушкінай. Яе вучаніца, прыма беларускай оперы, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава разам са сваімі калегамі, рыхтуе музычнае прынашэнне таленавітай спявачцы і педагогу. Расказала аб праграме вечара салістка Вялікага тэатра Беларусі Аксана Волкава.

Фота - bolshoibelarus.by