Рэспубліканская дыктоўка на нашым канале

Прамая трансляцыя Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове адбудзецца на канале «Культура» ў Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага.

Да ўдзелу ў акцыі, якую арганізуе Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна са спецыялізаваным каналам Беларускага радыё і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа, запрашаюцца ўсе ахвочыя, што жадаюць праверыць свой узровень валодання роднай мовай.

Пачатак трансляцыі Рэспубліканскай дыктоўкі – у 13:00. Канал «Культура» гучыць на ультракароткіх хвалях, у дыяпазоне 87,5–108 МГц, online-вяшчанне арганізавана на сайтах www.radiokultura.by, www.tvr.by, а таксама ў першым беларускім радыёплэеры www.radioplayer.by.