Рэспубліканскі кінафестываль «Кінавек», прымеркаваны да 100-годдзя беларускага кіно, стартаваў па ўсёй краіне

29.02.2024

У рамках фестывалю кінапракатныя арганізацыі пакажуць лепшыя фільмы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Іх прадставяць кіназнаўцы і кінакрытыкі, супрацоўнікі кінатэатраў, выкладчыкі навучальных устаноў у сферы культуры. Паказы арганізуюць па серадах да канца года. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.