Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае гледачоў на аўтарскі праект Жанны Гурынай "Тэатратэрапія"

25.11.2022

Праект "Тэатратэрапія" - гэта разважанні над тым, што кожны адчуў падчас спектакля, якія эмоцыі тут і зараз перапаўняюць гледачоў, што тыя ці іншыя эмацыйныя рэакцыі могуць паведаміць пра чалавека. Таксама гэта і разважанні аб атрыманым вопыце пры праглядзе спектакля. "Тэатратэрапія – гэта тэрыторыя са сваімі правіламі, першае з якіх – адсутнасць любой агрэсіі. Гэта тэрыторыя адкрытасці, падтрымкі і ўзаемаабмену", - кажа аўтар праекта, прэс-сакратар тэатра Жанна Гурына.

Фота cа старонак РТБД у сацыяльных сетках