Рэжысёр Андрэйс Жагарс перанёс "Травіяту" у Парыж нашых дзён

08.09.2017 

Новая версія оперы "Травіята" адкрыла 85 сезон у Вялікім тэатры Беларусі. Яе паставіў латвійскі рэжысёр Андрэйс Жагарс. Для яго мінская пастаноўка “Травіяты” - трэцяя па ліку. Оперы Жагарса шмат гадоў з поспехам ідуць у Рызе і Тэль-Авіве. Упершыню “Травіяту” паказалі публіцы ў 1853 годзе. Джузэпэ Вердзі напісаў яе па матывах рамана Аляксандра Дзюма “Дама з камеліямі”. У оперным тэатры Венецыі пастаноўка пацярпела правал, але пасля невялікай перапрацоўкі была паспяховай у публікі. Зараз “Травіята” ўваходзіць у залатую калекцыю сусветнай опернай класікі. Працягвае Андрэйс Жагарс.

Фота: belta.by