РТБД прадстаўляе тэатралізаванае чытанне п’есы "Галава" Канстанціна Сцешыка

15.02.2023

24 лютага Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі прадстаўляе тэатралізаванае чытанне п’есы "Галава" Канстанціна Сцешыка – хорар-гісторыю пра нечаканую знаходку пад лаўкай.
Канстанцін Сцешык – беларускі драматург, чые тэксты неаднаразова траплялі ў шорт-лісты драматургічных конкурсаў і фестываляў. Яго п’есы былі апублікаваны ў зборніках, пастаўлены ў Беларусі і за мяжой. Гэты праект - чытанне пʼесы, яе тэатралізаваная прэзентацыя. Расказвае рэжысёр праекта Алена Зміцер.

Фота - okolo.me