Рыгор Сурус: Васіль Кулікоў-Ярмонаў - паэт ясенінскага тыпу

26.04.2017

У чацвер, 27 красавіка, у Мінску ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудзецца канцэрт-прэзентацыя зборніка рамансаў заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Рыгора Суруса “А ў душы ні крыўд, ні ідылій” на вершы Васіля Кулікова-Ярмонава. Выканаюць рамансы артысты Вялікага тэатра Беларусі. Як адзначыў Рыгор Сурус, праект распачаўся пяць гадоў таму, а нагодай стала прапанова напісаць музыку на два вершы Васіля Кулікова-Ярмонава.

На фота - кампазитар Рыгор Сурус, buk.by