"Самсон і Даліла" з удзелам запрошанага дырыжора Арцёма Макарава ў Вялікім

16.05.2023

Сёння за дырыжорскім пультам оперы Сен-Санса "Самсон і Даліла" Вялікага тэатра Беларусі ў пастаноўцы яго салісткі, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Аксаны Волкавай мы зноў убачым галоўнага маэстра Башкірскай оперы Арцёма Макарава. Беларускі глядач з задавальненнем прыходзіць на спектаклі, якімі дырыжыруе народны артыст Башкартастана. Ён не аднойчы працаваў з сімфанічным аркестрам Вялікага тэатра Беларусі, дырыжыраваў операмі "Макбет", "Багема", "Пікавая дама", "Аіда", "Турандот". І вось сёння - новая сустрэча. На гэты раз на оперы Сен-Санса "Самсон і Даліла".
Расказвае аб пастаноўцы ўладальнік тэатральнай прэміі "Залатая маска", маэстра Арцём Макараў.

Фота - bolshoibelarus.by