"Шэдэўры оперы" ў Вялікім тэатры Беларусі

01.02.2023

5 лютага ў малой зале імя Ларысы Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца канцэрт цыкла "Шэдэўры оперы". У канцэрце прымуць удзел вядучыя салісты тэатра, у выкананні якіх прагучаць сапраўдныя "жамчужыны" сусветнага опернага мастацтва. У праграме выступіць народная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаўрэат дзяржаўнай прэміі нашай краіны Ніна Шарубіна.

Фота - planetabelarus.by