Шоу-канцэрт для дзяцей і дарослых "Навагодняя перазамарозка"

16.12.2022

Новы год і Каляды – час таямніцтва, самых шчаслівых эмоцый, радасных усмешак і падарункаў. А такія навагоднія сюрпрызы нам рыхтуе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Навагоднія спектаклі адрасаваныя, як дзецям, так і дарослым гледачам. Заўтра ў тэатры стартуе прэмʼера спектакля "Навагодняя перазамарозка". Расказвае аб спектаклі мастацкі кіраўнік тэатра Адам Мурзіч.

"Навагодняя перазамарозка" - гэта яскравае, захапляльнае відовішчнае навагодняе дзейства, у якім гледачы сустрэнуцца з вядомымі казачнымі персанажамі. Яны раскажуць прыгодніцкую казку, што абавязкова прыйдзецца даспадобы як дзецям, так і дарослым. Пастаноўку ажыццявіла рэжысёр тэатра Валерыя Чыгілейчык.

У ролі Снягуркі на сцэну выйдзе салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Вольга Жалезская.

Фота - musicaltheatre.by