"Сінема Мэдлі" - сімфанічнае шоў саўндтрэкаў у Мінску

26.12.2022

21 студзеня ў Мінску адбудзецца грандыёзны беларуска-расійскі праект "Сінема Мэдлі" - маштабнае сімфанічнае шоў саўндтрэкаў. Легендарныя кампазіцыі прагучаць у выкананні сімфанічнага аркестра "Імперыял Окестра", у які ўвайшлі маладыя, таленавітыя музыканты з Санкт-Пецярбургу і Масквы, пад кіраўніцтвам Льва Дунаева. Таксама ў праекце прымуць удзел вядучыя артысты, салісты Вялікага тэатра Беларусі. Гэта 85 віртуозных музыкантаў на адной сцэне, яркае візуальнае шоў, музыка з 16 легендарных фільмаў у аўтарскіх фантастычных аранжыроўках. Расказвае аб адметнасцях праграмы прадзюсар Аляксандр Дулін.