Слухайце 10 кастрычніка

У панядзелак, 10 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы брытанскай фолк-рок-групы Blackmore’s Night;
- у 06:10 – творчасць амерыканскай кінаактрысы і спявачкі Грэйс Джонс;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: стужка “Смешная дзяўчына” Уільяма Уайлера:
- у 07:25 і 23:30 – музыка Антона Арэнскага;
- у 07:55 – вершы Рыгора Барадуліна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: восеньскія мелодыі;
- у 08:25 і 13:05 – песні беларускіх кампазітараў;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Сазан “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – Канцэртшцюк Карла Марыі фон Вэбера для фартэпіяна з аркестрам;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Білі Экстайн і яго аркестр;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – прафесар БДУ Іван Чарота;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: Узбекістан;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: “Як дасягаць пастаўленых мэт”;
- у 15:15 – запісы Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-пік”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы Эдварда Грыга;
- у 19:00 – запісы ўдзельнікаў міжнароднага фестывалю “Музычныя сустрэчы”, які праводзіцца ў галандскім горадзе Ніймегене;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” вострава Хансю;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Вадзіма Козіна;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: аўстрыйскі кампазітар Вольга Нойвірт.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.