Слухайце 11 кастрычніка

У аўторак, 11 кастрычніка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць ф’южн-групы Brecker Brothers;
- у 02:00 – запісы шатландскага спевака і кампазітара Браяна О’Хары;
- у 06:10 – кампазіцыі дыска-групы Boney M;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: рамансы на вершы Марыны Цвятаевай;
- у 7:25 і 23:30 – творы французскага кампазітара Эмануэля Шабрые;
- у 7:55 – вершы Віктара Гардзея;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: New Japan Philharmonic World Dream Orchestra;
- у 8:25 і 13:05 – фрагменты цыкла Аляксандра Літвіноўскага “Казкі чароўнага дрэва”;
- у 08:45 – працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыку Дарыуса Міё, Міхаіла Ельскага, Генадзя Фофанава, Луіджы Бакерыні, запісы Лучана Павароці;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Сазан “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – запісы твораў Эдуарда Напраўніка і Карла Марыі фон Вэбера;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Рой Элдрыдж;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Талент як боскі дар і наканаванне. Творчасць Яўгеніі Янішчыц”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Балгарыя;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – песні Ігара Лучанка і Юрыя Семянякі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль” і “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – арыі з опер Джузепе Вердзі ў выкананні Андрэа Бачэлі;
- у 19:00 – творы Фрыдэрыка Шапэна;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра чарапаху;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Таццяны Рузавінай і Сяргея Таюшава;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: кампазітар Роб Дуган.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.