Слухайце 28 кастрычніка

Шаноўныя, пятніцу, 28 кастрычніка, праводзьце з намі! У эфіры і анлайн-вяшчанні канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы французскага акцёра і спевака Іва Мантана;
- у 02:00 – клавірныя санаты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – песні ў выкананні канадца Гордана Лайтфута;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Георгій Фірціч;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Надзеі Чапрага;
- у 07:55 – вершы Генадзя Бураўкіна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландская піяністка Эйдзіс Эвенсан;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: баяніст Аляксандр Шувалаў;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыка Імрэ Кальмана, Марыса Равэля, запісы Міхаіла Шуманскага і Васіля Юневіча;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”;
- у 11:30 – Шаснаццаты струнны квартэт Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Стэнлі Цёрантайн;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком, прысвечаныя Міжнароднаму дню анімацыі. Госця эфіру – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Яўгенія Голікава-Пошка;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Міхася Стральцова “Адзін лапаць, адзін чунь”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: беларуская балерына Ірына Савельева;
- у 15:15 – сімфоніі Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Хіт-парада”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – музычныя творы Нікало Паганіні і Антоніа Вівальдзі;
- у 19:00 – сімфанічныя ўверцюры і Другі фартэпіянны канцэрт Людвіга ван Бетховена;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Эраса Рамазоці;
- у 22:15 – музыка Эдварда Грыга.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.