Слухайце 8 лістапада

У аўторак, 8 лістапада, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць амерыканскай спявачкі Аніты Уорд;
- у 02:00 – Канцэрт для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – запісы Тома Джонса;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: Ян Ц’ерсен;
- у 7:25 і 23:30 – “Ночы ў садах Іспаніі” Мануэля дэ Фальі;
- у 7:55 – вершы Хведара Жычкі;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць шатландскага кінакампазітара Крэйга Армстранга;
- у 8:25 і 13:05 – старадаўнюю музыку Беларусі;
- у 08:45 – працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыку Альберта Хінастэры, Антоніа Вівальдзі, Тамаза Альбіноні, Генры Пёрсела, запісы Паўла Лісіціяна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – запісы Эдуарда Пелагейчанкі, Ніны Аўдошынай, Ірыны Журынай, Мантсерат Кабалье;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Джон Хендрыкс;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Кыргызстан і Узбекістан;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – Сімфонію “Асоль” беларускага кампазітара Уладзіміра Саўчыка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Чароўны кафэрак” з апошнімі старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Прынцэса Алівія і “жабіны вочкі””, “Радыёпартацыя”, “”Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – творчасць аўстрыйскага кампазітара і скрыпача Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – фартэпіянныя творы Клода Дэбюсі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра птушку, што засталася без пер’яў;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Стас Намін;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: Оскар Пітэрсан.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.