Стартуе другі тур радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусi"

17.04.2023

Завяршыўся першы тур XII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусi", які сёлета праходзіць пад знакам Года міру і стварэння. Паўфіналісты рыхтуюцца да жывых праслухоўванняў у Вялікай студыі Дома радыё, якія пачнуцца сёння. Адкрыюць праслухоўванні ў Вялікай студыі Дома радыё ўдзельнікі малодшай узроставай групы ў намінацыі "Інструментальная музыка, акадэмічныя інструменты. Салісты". 18 і 19 красавіка праслухоўвання пройдуць усе канкурсанты намінацыі "Інструментальная музыка". 20 красавіка змагацца за месца ў фінале будуць удзельнікі ў намінацыі "Акадэмічны вакал. Салісты". Падрабязны графік выступленняў і імёны паўфіналістаў апублікаваны на сайце Першага канала нацыянальнага радыё. З 26 па 28 красавіка перад прафесійным журы выступяць салісты і ансамблі ў намінацыі "Спадчына". Завершаць другі этап праслухоўванняў удзельнікі ў намінацыях "Эстрадны вакал. Салісты" і "Эстрадны вакал. Ансамблі", якія прадставяць конкурсныя кампазіцыі з 2 па 5 мая. Гаворыць член журы, заслужаны артыст Беларусі і лідар Арт-групы "Беларусы" Валерый Шмат.

Фота - tvr.by