Сусветная прэм'ера - Сімфонія для змешанага хору a capella "Missa"

21.02.2023

3 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца Гала-канцэрт харавой музыкі, прымеркаваны да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў. Прагучаць творы беларускіх кампазітараў у выкананні двух флагманаў-выканаўцаў харавой музыкі Беларусі: Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі і Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы. У афішы святочнага вечара - сусветная прэмʼера сімфоніі для хору а capella "Missa" вядомага беларускага кампазітара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Алега Хадоска.

Фота Аляксандра Герасімава