Свята "Цімкавіцкія вытокі" пройдзе на радзіме Кузьмы Чорнага ў Капыльскім раёне

23.06.2023

Заўтра ў вёсцы Цімкавічы, дзе размешчаны філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, адбудзецца літаратурна-музычнае свята "Цімкавіцкія вытокі". У праграме – выступленні пісьменнікаў, прэзентацыі кніг, імпрэза "Радзіма мая міралюбная", спектакль "Беларускія вадэвілі" і канцэрт заслужанага калектыву Беларускага дзяржаўнага ансамбля музыкі "Свята". Расказала загадчык аддзела Валянціна Кароткіна.

Для гасцей літаратурна-музычнага свята супрацоўнікі музея Кузьмы Чорнага падрыхтавалі адметную праграму. Паслухаем загадчыка Тамару Ніжэвіч.

Фота - nesvizh-news.by