Свята кнігі прайшло ў Гомелі

29.05.2023

Сёлета Гомельская вобласць адзначае 85-годдзе з часу ўтварэння. Гэтай даце прысвечаны і літаратурны фестываль "Чытай, Гомель!". Яго арганізатары – Гомельскі абласны выканаўчы камітэт і Гомельская абласная бібліятэка. Свята кнігі сабрала гараджан на плошчы Перамогі, можна было пазнаёміцца са шматлікімі кніжнымі пляцоўкамі, інтэрактыўнымі дзеямі, адбыліся творчыя сустрэчы з пісьменнікамі. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота - gomeltv.by