Сямейныя фотаздымкі пад каляднай ёлкай – у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва

14.12.2018

Напярэдадні навагодніх свят у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва адкрыўся маштабны праект, у які ўвашлі тры выставы. На адной – фатаграфіі з сямейных архіваў: групавыя партрэты, дзіцячыя фотаздымкі пад каляднай ёлкай. На другой – работы фатографаў – Георгія Андрэева, Вадзіма Качана, Сяргея Кажамякіна, Ігара Саўчанкі, Аляксандры Салдатавай, Алены Данбровай і іншых беларускіх творцаў. Завяршае праект выстава ўнікальных паштовак, надрукаваных да 1942 года ў Расіі, Еўропе і ЗША. Распавядае куратар праекта Уладзімір Парфянок.

Выставы працуюць да 19 студзеня.

Фота: facebook (з архіва Вольгі Кірылавай)