Сёлета культурная грамадскасць нашай краіны адзначае 100-годдзе з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва

02.02.2023 

У мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва адкрыецца юбілейная выстава. Упершыню ў адной прасторы з дзевяці залаў можна будзе пабачыць 150 карцін славутага мастака Беларусі, гэта адзначылі ўдзельнікі канферэнцыі, прысвечанай яго памяці. Галерэя Леаніда Шчамялёва плануе арганізаваць шэраг выстаў, якія пазнаёмяць з графікай, жывапіснымі работамі. Адзначыла загадчык Ганна Ясюк.

Да юбілею народнага мастака Беларусі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў стварылі праект "Трансфармацыя твораў жывапісу па матывах работ Леаніда Шчамялёва". Расказала дачка мастака, дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маргарыта Шчамялёва.

Даследчык творчасці Леаніда Шчамялёва, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Барыс Крапак расказаў пра кнігу і фільм, якія выйшлі да юбілею народнага мастака Беларусі. Прысвечаны яго жыццю і творчасці.

Фота - belta.by