Сёння адбудзецца ўрачыстае закрыццё 28 Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"

11.11.2022

Сёлета адбылося больш за 270 паказаў у 70 гарадах Беларусі, гледачы ўбачылі 110 карцін, у гэтым годзе фестываль наведалі ў два разы больш гледачоў, чым летась. Вынікі падводзіць дырэктар фестывалю Уладзімір Карачэўскі.

Самым складаным для журы стаў конкурс ігравога кіно. Сваімі ўражаннямі дзеліцца Старшыня журы рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст, прадзюсар, тэлевядучы, кінаакцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Астрахан.

Фільмы, якія будуць адзначаныя ўзнагародай кінафестывалю, павінны не толькі адпавядаць высокаму мастацкаму ўзроўню, але перш за ўсё служыць гледачу. Так лічыць Старшыня Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» народны артыст Беларусі, рэжысёр, сцэнарыст, Аляксандр Яфрэмаў.

Фота - sb.by