Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт "Ад Лявонаў да Песняроў. Нараджэнне легенды"

12.01.2023

Праграма прысвечана дню нараджэння выдатнага музыканта, заснавальніка легендарнага ансамбля "Песняры", народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна. Канцэрт рыхтуе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча і вядучыя артысты беларускай эстрады. Пра адметнасці праекта ведае наша калега Яна Хадоска.

Фота - belta.by