Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт "Усе фартэпіянныя жанры ў творчасці Рахманінава"

20.04.2023

Праграма прысвечана 150-гадоваму юбілею Рахманінава. У праграме прымуць удзел таленавітыя беларускія выканаўцы, лаўрэаты міжнародных фестываляў і конкурсаў. Творчы кіраўнік праекта - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Нехаенка.

Фота - philharmonic.by