Сёння ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя зборніка паэзіі Міхася Пазнякова "Паміж небам і зямлёй"

09.03.2023

Міхась Пазнякоў – вядомы беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык і мовазнаўца, аўтар больш сотні кніг, лаўрэат Нацыянальнай, многіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, уладальнік медаля Францыска Скарыны, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, актыўны грамадскі дзеяч. У зборнік "Паміж небам і зямлёй" увайшлі вершы Міхася Пазнякова, якія пераклаў на рускую мову Міхаіл Кулеш. Галоўныя тэмы зборніка – любоў да Беларусі, вернасць роднай зямлі, разважанні аб вечным, аб духоўных каштоўнасцях, многія творы прысвечаны маці пісьменніка.

Міхась Пазнякоў – даўні сябра Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, любіць і цэніць спадчыну класіка нашай літаратуры. Адзначыла дырэктар музея песняра Ірына Мацяс.

Фота "СБ. Беларусь сегодня"