Сёння ў Мінску пачаўся Міжнародны фестываль «Русь і Белая Русь – адзіныя»

05.04.2024

Фестываль арганізаваны Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Саюзам пісьменікаў Расіі. Госці нашай краіны наведалі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На працягу трох дзён выступяць у музеях і бібліятэках нашай сталіцы і рэгіёнаў, чакаецца  вялікая творчая праграма. Расказаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.
Мэта Міжнароднага фестывалю – узаемасупрацоўніцтва, захаванне агульнай гістарычнай спадчыны Беларусі і Расіі, знаёмства з сучаснымі літаратарамі, іх творчасцю, скіраванай на папулярызацыю агульначалавечых каштоўнасцей. Адзначыў расійскі пісьменнік Павел Кузаўлёў.

Фота - sb.by