Сёння ў нашай краіне пачаліся мерапрыемствы да Дня праваслаўнай кнігі

01.03.2024

У межах святкавання Дня праваслаўнай кнігі, які адзначаецца 14 сакавіка, у епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы адбудзецца серыя мерапрыемстваў. На базе ўстаноў агульнай адукацыі, бібліятэк, храмаў і нядзельных школ у розных гарадах краіны пройдуць круглыя сталы, прэзентацыі, гутаркі, кніжныя выставы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, урокі краязнаўства, конкурсы.
Цэнтральнай пляцоўкай сёння стане Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Тут адбудзецца круглы стол, які ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Ён пачне дыялог на тэму супрацоўніцтва царквы і дзяржавы ў духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні моладзі. Працягнецца свята заўтра: у межах мерапрыемстваў Дня праваслаўнай кнігі ў Свята-Елісавецінскім манастыры пачнецца выстава «Читающий город». Расказве куратар праграмы Таццяна Ціханава.

Фота - tvr.by