Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца прэмʼера праекта Аксаны Волкавай "Прымадонны"

28.10.2022

Цыкл будзе прысвечаны яркім, легендарным жанчынам, якія ў свой час працавалі ў Вялікім тэатры Беларусі і ўнеслі важкі ўклад у яго развіццё, увогуле ў развіццё нацыянальнага тэатральнага мастацтва. Адкрывае цыкл праграма, якая раскажа пра знакамітую спявачку, салістку тэатра, народную артыстку СССР Святлану Данілюк, якая стала сапраўднай зоркай беларускай оперы. Пра адметнасці праекта ведае наша калега Яна Хадоска.

Фота - bolshoibelarus.by