Тэкст дыктоўкі да Дня роднай мовы

Беларусь – краіна-мара.

Беларусь! Як шмат сэнсаў у гэтым слове! Гэта і Радзіма, і блізкія людзі, і сям'я, і калегі. А яшчэ цудоўная зямлякрай лясоў і палёў, рэк і азёр, бязмежнага неба і разнастайнасці фарбаў.

Беларусь – краіна працавітых людзей і талентаў, дасягненняў і перамог. Тут паўсюдна пануе шчырасць і гасціннасць, увага і клопат. Беларусы, ад малога да вялікага, робяць усё для росквіту сваёй зямлі. Беларусь – краіна, якой трэба ганарыцца ад гісторыі да сучаснасці. Краіна для жыцця і будучыні дзяцей. Краіна бязмежных магчымасцей, дзе кожны можа раскрыць уласныя здольнасці і таленты, знайсці занятак па душы.

Беларусь – краіна пераможцаў, якая, нягледзячы на ўсе нягоды і складанасці лёсу, дасягнула значных вышынь, шырокага прызнання сусветнай грамадскасцю. Сёння беларуская дзяржава і яе таленавітыя грамадзяне робяць усё, каб краіна-легенда, якая дыхае вялікай гісторыяй, стала краінай-марай, дзе ўвасабляюцца смелыя задумы і здзяйсняюцца вялікія планы.

Беларусь – краіна міру і стваральнай працы. Яе галоўнымі нацыянальнымі каштоўнасцямі з’яўляюцца сяброўства, добрасуседства, узаемапавага.

Беларусь – краіна адвечнай мудрасці, сівых паданняў і легенд, невычэрпнай энергіі і перспектыў развіцця.

 

Паводле Уладзіміра  Гусакова