"Турандот" з удзелам Міхаіла Пірагова ў Вялікім

24.11.2022

Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца паказ адной з вядомых і найпрыгажэйшых опер Джакома Пучыні "Турандот", поўнай драматызму, экспрэсіі і лірыкі. У партыі Калафа на сцэну выйдзе запрошаны госць, зорка опернага мастацтва Расіі, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска", лаўрэат міжнародных конкурсаў Міхаіл Пірагоў. Ён упершыню наведаў Мінск і шчыра падзяліўся ўражаннямі ад нашай сталіцы і беларускага тэатра.

Партыя Калафа ў оперы "Турандот" Пучыні - адна з самых яскравых у оперным мастацтве, але і адна з самых складаных, лічыць наш расійскі госць.

Фота - bolshoibelarus.by