Творчая сустрэча з Аленай Міхаленка

13.03.2023

У рамках Тыдня праваслаўнай кнігі ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з Аленай Міхаленка, якая даўно піша для дзяцей кнігі на духоўную тэматыку. На беларускую мову перакладзена яе кніга "Добрыя казкі", якую з задавальненнем прачыталі юныя случчане – удзельнікі сустрэчы з пісьменніцай.

Дырэктар Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі Людміла Гурыновіч адзначыла важнасць такіх творчых сустрэч з сучаснымі аўтарамі, якія папулярызуюць духоўную кнігу і праваслаўную літаратуру.